ВІТАЕМ НА САЙЦЕ МУЗЕЯ ГОРАДА МІНСКА
Музей гісторыі горада Мінска адкрыўся 8 мая 2010 года. Аснову фондаў музея складаюць калекцыі археалагічных раскопак Мінска XI - XIX стст., прадметаў гарадскога побыту, фотаапаратаў канца XIX - ХХ стст., жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мемарыяльныя зборы знакамітых мінчан і іншыя.
У музеі праходзяць часовыя тэматычныя выставы, у тым ліку міжнародныя, на аснове збораў калекцыянераў, мастакоў, фатографаў, розных арганізацый і ўстаноў, а таксама разнастайныя творчыя праекты: канцэрты, семінары, канферэнцыі, творчыя акцыі, пленэры.
У структуру музея ўваходзяць 9 аб'ектаў: Мiнская гарадская ратуша, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Гарадская мастацкая галерэя твораў Л.Д. Шчамялёва, Майстэрня-музей народнага мастака Беларусі Івана Міско, Музей «Лошыцкая сядзіба» і прысядзібны флігель ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, экспазіцыя «Карэтная», экспазіцыя «Мінск. Верхні горад. Археалагічны музей», экспазіцыя «Мінская конка», Арт-гасцёўня «Высокае места».