МУЗЕЙ "ЛОШЫЦКАЯ СЯДЗІБА"
Час працы: 10.00 – 18.00
Уваход для наведвальнікаў: 10.00 – 17.30
Працоўныя дні: серада – нядзеля Выхадныя дні: панядзелак, аўторак
220028 г. Мінск, праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10 Е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Тэл +375 17 396 18 86

Музей размешчаны ў будынках былога сядзібнага дома і прысядзібнага флігеля - помніках архітэктуры другой паловы XVIII – ХІХ стст. на тэрыторыі Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу.
У 2014 годзе завяршыліся работы па рэстаўрацыі сядзібнага дома: адноўлены архітэктурныя элементы, фрагменты жывапіснага дэкору, ляпніна, рэканструяваны ўнікальныя кафляныя печы і камін.
Экспазіцыя музея знаёміць з гісторыяй Лошыцы і Лошыцкай сядзібы. Прадстаўлены адноўленыя інтэр'еры жылога дома з сапраўднымі прадметамі канца XVIII - пачатку ХХ стст.
У прысядзібным флігелі працуе доўгатэрміновы выставачны праект "Кола часу" - прадметы матэрыяльнай культуры Мінска і наваколляў канца XIX - першай паловы ХХ стст.
ЭКСПАЗІЦЫЯ
Экспазіцыя ўключае адноўленыя жылыя інтэр'еры сядзібы: вялікую і малую гасцёўні, бальную залу, кабінет, буфетную, сталовую, канапу, аформленыя ў стылях мадэрна, неаракако, гістарызму.
У інтэр'ерах прадстаўлена мэбля, прадметы побыту, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, жывапіс, графіка з фондаў Музея гісторыі горада Мінска, Музея «Замкавы комплекс «Мір», Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама з прыватных збораў калекцыянераў.
Гістарычны раздзел экспазіцыі знаёміць з этапамі станаўлення і развіцця Лошыцы і Лошыцкай сядзібы з X стагоддзя да нашых дзён.
У выставачнай зале музея праходзяць часовыя тэматычныя выставы.
ПРЫСЯДЗІБНЫ ФЛІГЕЛЬ
Драўляны будынак флігеля з вежай стаіць на старым каменным падмурку, пабудова датуецца 1895 годам. У флігелі працуе праект «Кола часу». Гэта экспазіцыя, дзе прадстаўлены прадметы гарадской і сельскай культуры канца XIX – сярэдзіны ХХ стагоддзяў: конныя транспартныя сродкі, медны посуд, самавары, прасы, швейныя машынкі.
Таксама экспануюцца вырабы ганчарства, саломапляцення, лозапляцення, рамесныя інструменты. Асобны раздзел экспазіцыі прысвечаны ткацтву: прадметы і прылады апрацоўкі лёну суседнічаюць з гатовымі ўзорамі прадукцыі народных рамёстваў. посцілкамі, ручнікамі, абрусамі.
Акрамя сталай экспазіцыі ў музеі праходзяць часовыя тэматычныя выставы.
ГІСТОРЫЯ
Першая пісьмовая згадка пра Лошыцкую сядзібу адносіцца да 1557 года. За амаль 400-гадовую гісторыю ўладальнікамі Лошыцы былі такія вядомыя прадстаўнікі княжых і дваранскіх родаў як Талачынскія, Гарнастаевы, Друцкія-Горскія, Прушынскія, Любанскія.
Сядзіба неаднаразова змяняла вонкавае аблічча, і свой канчатковы выгляд набыла пры Яўстафіі Любанскім – прадстаўніку жаночай лініі князёў Прушынскіх. З Яўстахам Любанскім звязаны 28-гадовы перыяд найбольш паспяховага развіцця Лошыцкай сядзібы. Пры ім маёнтак пераўтварыўся ў адну з лепшых губернскіх гаспадарак і стаў вядомым месцам свецкага жыцця Мінска. Любанскі быў членам Мінскага сельскагаспадарчага таварыства, абіраўся ў гарадскую і Дзяржаўную думу. У развіцці сядзібы немалую ролю адыграла і Ядвіга з роду Кяневіч, жонка Яўстаха. Гісторыя іх трагічнага кахання абвеяная таямніцамі і легендамі.
У 1925 г. у Лошыцы па ініцыятыве акадэміка Мікалая Вавілава быў створаны Беларускі аддзел Усесаюзнага інстытута раслінаводства. Пазней у Лошыцы быў арганізаваны Беларускі НДІ пладаводства, агародніцтва і бульбаводства. З таго часу да старадаўняга парку прымыкаюць сады і гадавальнікі, у якіх растуць унікальныя пладовыя і кветкава-дэкаратыўныя расліны.
Менавіта ў Лошыцы беларуская селекцыя ўзнікла як навука. Тут былі выведзены практычна ўсе сарты пшаніцы, якія вырошчваюцца ў Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў сядзібе размяшчалася вышэйшае камандаванне нямецкіх акупацыйных улад.
Сядзіба ў Лошыцы – знакавае месца ў гісторыі ўзаемаадносін Беларусі і ААН. Менавіта тут у першыя пасляваенныя гады размяшчалася місія ААН – ЮНРРА. Пазней Лошыцкі парк быў аддадзены пад сельгасугоддзі саўгаса «Лошыца» (займаў 93 гектары).
18 кастрычніка 2015 года на фасадзе сядзібнага дома ўстаноўлена памятная дошка з нагоды знаходжання ў 1946 - 1947 гг. у Беларусі Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення Аб'яднаных Нацый (Місія ААН ЮНРРА).
23 кастрычніка 2015 года каля будынка музея "Лошыцкая сядзіба" Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам і рэгіянальным дырэктарам ПРААН Д. Султанаглу было пасаджана Дрэвы міру і ўстойлівага развіцця - ніцая вішня.
КОШТ
Кошт | |
---|---|
для дарослых | 20,00 |
для студэнтаў ВНУ і курсантаў ВА (пры наяўнасці адпаведных дакументаў) | 8,00 |
для навучэнцаў школ, ССНУ, ПТК (пры наяўнасці адпаведных дакументаў)
Дата ўвядзення: 1.09.2025 |
5,00 |
для навучэнцаў школ, ССНУ, ПТК (пры наяўнасці адпаведных дакументаў)
Дата заканчэння дзеяння: 31.08.2025 |
3,00 |
Сямейны білет (двое дарослых і 2 дзяцей-навучэнцы школы) | 20,00 |
ЭКСКУРСІІ
Аглядныя экскурсіі, у бел.руб.
Індывідуальная аглядная экскурсія «Лошыцкая сядзіба – жамчужына Мінска губернскага» | 40,00 |
Аглядная экскурсія «Лошыцкая сядзіба – жамчужына Менска губернскага» для дарослых, студэнтаў ВНУ і курсантаў ВА (група да 20 чалавек, працягласць 45 хвілін) | 30,00 |
Аглядная экскурсія з наведваннем парка «Лошыцкая сядзіба – жамчужына Мінска губернскага» | 45,00 |
Аглядная экскурсія «Лошыцкая сядзіба – жамчужына Мінска губернскага» | 20,00 |
Аглядная экскурсія з наведваннем парку «Лошыцкая сядзіба – жамчужына Мінска губернскага» | 25,00 |
Дарослы | Студэнт ВНУ, курсант УА | Навучэнец школы, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Экскурсія «Музычны салон у Лошыцкай сядзібе» (па экспазіцыі сядзібнага дома, група да 50 чалавек, працягласць 90 хвілін) Кошт для 1 (аднаго) наведвальніка: дарослы студэнт ВНУ, курсант ВА навучэнец школы, ССНУ, ПТК | 20,00 | 10,00 | 5,00 |
Дарослы | студэнт ВНУ, курсант ВА, навучэнец школы, ССНУ, ПТК | ||
Экскурсія з майстар-класам па гісторыка-бытавых танцах:
«Адзін дзень з жыцця Лошыцы XVI-XVIIстст.», «Адзін дзень з жыцця Лошыцы XVІІI-сярэдзіне XIХ стст.», «Музычнае жыццё Мінска губернскага і Лошыцы ў 1890-1910-я гг.», «Лошыцкая сядзіба – перлина Мінска губернскага» (па экспазіцыі сядзібнага дома, група да 50 чалавек, працягласць 90 хвілін) Кошт для 1 (аднаго) наведвальніка. |
20,00 | 10,00 | - |
Індывідуальнае наведванне | |||
Аглядная экскурсія "Лошыцкая сядзіба" - жамчужына Мінска губернскага | 10,00 | - | - |
дарослы | студэнт ВНУ, курсант УА | навучэнец школы, ССНУ, ПТК | |
---|---|---|---|
Экскурсія «Музычны салон у Лошыцкай сядзібе» з музычнай гульнёй Кошт для 1 (аднаго) наведвальніка: | 25,00 | 15,00 | 10,00 |
дарослы | студэнт ВНУ, курсант ВА, навучэнец школы, ССНУ, ПТК | ||
Экскурсія «Лошыцкая сядзіба – жамчужына Мінска губернскага» з майстар-класам па гісторыка-бытавых танцах
Кошт для 1 (аднаго) наведвальніка. |
25,00 | 15,00 | - |
Экскурсія «Лошыцкая сядзіба – жамчужына Мінска губернскага» з музычнай гульнёй і майстар-класам па гісторыка-бытавых танцах.
Кошт для 1 (аднаго) наведвальніка. |
30,00 | 15,00 | - |
Экскурсія «Лошыцкая сядзіба – жамчужына Мінска губернскага» з наведваннем парка, музычнай гульнёй і майстар-класам па гісторыка-бытавых танцах.
Кошт для 1 (аднаго) наведвальніка. |
35,00 | 20,00 | - |
Індывідуальнае наведванне | ||
---|---|---|
Музейны занятак для навучэнцаў школ (група ад 10 чалавек, працягласць 45 хвілін)
Кошт для 1 (аднаго) наведвальніка. Па выбары: «Гастранамічная культура ўладальнікаў Лошыцкай сядзібы», «Птушыны куток у Лошыцкім парку» |
5,00 | - |
Квэст па экспазіцыі сядзібнага дома (група ад 5 чалавек)
Кошт для 1 (аднаго) наведвальніка. Па выбары: «Увага! Экспанат!», «Гастранамічны дэтэктыў», «Збяры аркестр» |
5,00 | - |
Майстар-клас «Лялькі-берагіні»
(група да 20 чалавек) Кошт для 1 (аднаго) наведвальніка. |
8,00 | - |
дарослы | студэнт ВНУ, курсант ВА, навучэнец школы, ССНУ, ПТК | |
Інтэрактыўны занятак «Падарожжа ў часе: танцавальная культура сядзібаў Беларусі XVI-XIX стагоддзяў»
Кошт для 1 (аднаго) наведвальніка. |
15,00 | 8,00 |
Відэа/фота ў інтэр'ерах XIX-пачатку XX стст.
(група да 5 чалавек, працягласць 60 хвілін, для ўласнага выкарыстання). |
120,00 |
Відэа з выкарыстаннем раяля
(група да 5 чалавек, працягласць 60 хвілін, для ўласнага выкарыстання). |
150,00 |
ПАНАРАМА
ЯК ДАЕХАЦЬ
Праезд: А 52, 65, 102, 124, 191. Т 6, 15, 22, 24, остановка «Червенский рынок».
Пра наш музей вы таксама можаце даведацца на партале MapMinsk.