Краўдфандынгавы праект па зборы сродкаў для набыцця поўнага збору энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона 

АБ ПРАЕКЦЕ

 

logo

Музей «Лошыцкая сядзіба» – філіял ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» запускае краўдфандынгавы праект па зборы сродкаў для набыцця поўнага збору энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона – унікальнага культурнага артэфакта мяжы ХІХ-ХХ стст.

Публікацыя выдання стала адной з найважнейшых культурных падзей Расійскай Імперыі канца XIX – пачатку ХХ стагоддзяў.

Высокі ўзровень напісання артыкулаў абумовіў шырокае распаўсюджванне слоўніка на рынку, нягледзячы на даволі высокі кошт. Большасць дваран, якія жылі на землях Расійскай Імперыі, валодала поўным зборам выдання ў асабістых бібліятэках. Сярод іх, верагодна, быў і Яўстафій Іванавіч Любанскі – уладальнік Лошыцкай сядзібы ў 1884-1913 гг. і адзін з актыўных удзельнікаў культурнага жыцця Мінска.

Асаблівая ўвага ў энцыклапедыі надаецца пытанням, звязаным з гісторыяй, геаграфіяй і культурай земляў, якія ўваходзілі ў склад Расійскай Імперыі канца XIX стагоддзя. Так, у томе XIX, пачынаючы са старонкі 392, прадстаўлены разгорнуты артыкул пра Мінск, на старонках 387-392 – артыкул пра Мінскую губернію.

Каб кнігі папоўнілі збор музея, неабходна, як мінімум, 9000 беларускіх рублёў. У выпадку паспяховага збору, музей «Лошыцкая сядзіба» стане адзіным у Беларусі, у экспазіцыі якога прадстаўлены поўны збор слоўнікаў Бракгаўза і Ефрона.

Для фундатараў музей прадаставіць бонусы. Так, калі Вы ахвяруеце 5 рублёў, музей выкажа афіцыйную падзяку і ўнясе Вас у спіс фундатараў праекту, 200 рублёў – і Вам будзе прадастаўлена карта наведвальніка для 2-х чалавек, якая дае права наведваць усе экспазіцыі музея на працягу 1 года.

Збор грошай адбываецца праз краўдфандынгавую кампанію talaka.by (глядзіце “ЯК ДАПАМАГЧЫ ПРАЕКТУ”). Таксама Вы можаце падтрымаць праект, пералічыўшы сродкі на электронны рахунак сістэмы belqi (№ 295704449) адным з наступных спосабаў:

Праз сістэму інтэрнэт-банкінга ААТ “Прыёрбанк” https://www.prior.by/web/ альбо праз разлікова–даведачныя тэрміналы ААТ “Прыёрбанк”.

Праз сістэму абслугоўвання банкаўскіх картак Viza i MasterCard – “WEB Pay” – https://e–pay.by/

Праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму “Расчёт” (Финансовые услуги / Электронные деньги / Пополнение эл. кошелька belqi .

ЯК ДАПАМАГЧЫ ПРАЕКТУ:

1. Зарэгіструйцеся на сайце talaka.by і знайдзіце праект “Покупка собрания словаря Брокгауза и Ефрона для музея “Лошицкая усадьба”.

2. У раздзеле “Збор сродкаў” абярыце суму, якой гатовы падзяліцца і спосаб аплаты.

3. Націсніце кнопку “Аплаціць”.

+375 17 285 18 86, + 375 17 306 06 29

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

https://www.talaka.org/projects/2351/overview